Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Міжнародны дзень роднай мовы

 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. Гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.  

 

Француз – па-французску, па-польску – паляк

Гавораць з маленства, а я, мама, як?

Замежную мову я ў садзе вучу,

А на беларускай – не умею, маўчу.

Чаму, адкажы мне, ты, тата і дзед

Не размаўлялі на роднай нідзе?

Я рускую мову люблю і вучу.

I нашу таксама я ведаць хачу.

Буквар беларускі прашу мне купіць

I родную мову пачну я вучыць.

 

Гэты верш «Міколкавы пытанні»  напісаў выдатны беларускі паэт, празаік, перакладчык,  крытык і мовазнавец – Міхась Пазнякоў. Менавіта яго мы запрасілі ў дзіцячую бібліятэку № 2 на сустрэчу “Не забывайце роднай мовы” з вучнямі 4-А класа СШ № 73 г.Мінска у рамках бібліятэчнага марафону “Гучыць беларускае слова” да Міжнароднага дня роднай мовы.

Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і насычана. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра беларускую мову, яе прыгажосць і багацце, слухалі вершы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні. Напрыканцы сустрэчы ўсе атрымалі аўтографы самага папулярнага дзіцячага пісьменніка Беларусі і зрабілі фатаграфію на памяць.

  

Міхась Пазнякоў у розныя гады працаваў настаўнікам у школе, быў супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства, дырэктарам Літаратурнага музея імя М. Багдановіча, галоўным рэдактарам часопісаў «Вожык», «Нёман», намеснікам дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года – сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, прэміі імя П. Броўкі, прэміі «Лепшая кніга года», прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых.

 

У горадзе,

між ніў жытнёвых,

У важным доме,

сціплай хаце

Не забывайце

роднай мовы –

Для нас навек яна,

як маці.

Каб свет

чароўнай прыгажосцю

Вас ні на момант

не пакінуў,

Шануйце мову

не як госцю,

А як матулю,

гаспадыню.

 

(Міхась Пазнякоў “Родная мова”)





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий