Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА (Г. МІНСК) ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ А. С. ПУШКІНА (Г. ВІЛЬНЮС)

ПРЭС-РЭЛІЗ

Урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі "Якуб Колас і Вільня".

Прэзентацыя турыстычнага маршрута "Літаратурны Павільніс:  Якуб Колас і Маркучай".

10 жніўня 2018 года а 13 гадзіне ў Літаратурным музеі А. С. Пушкіна   (г. Вільнюс) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі "Якуб Колас і Вільня" і прэзентацыя турыстычнага маршрута "Літаратурны Павільніс: Якуб Колас і Маркучай", прымеркаваныя да 95-годдзя выдання паэмы "Новая зямля".

Сувязь Якуба Коласа з Вільняй не абмяжоўваецца толькі яго кароткачасовым пражываннем у перыяд 1907-1908 гг., калі ён працаваў у рэдакцыі "Нашай нівы". У прыгарадзе Вільні, Павільнісе, Марыя Цімафееўна Каменская пабудавала ў Віленскай Чыгуначнай Калоніі дом для сваёй дачкі, Марыі Дзмітрыеўны Каменскай, будучай жонкі Якуба Коласа. Менавіта сюды ў 1913 г. у час вясельнага падарожжа прыязджала маладая сям'я.

Якуб Колас з асаблівым пачуццём павагі і захаплення ставіўся да паэзіі рускага генія А.С. Пушкіна, які меў вялікі ўплыў на фарміраванне і станаўленне паэтычных поглядаў песняра. Па словах паэта, калі б не было пушкінскіх "Яўгенія Анегіна", "Меднага конніка", "Капітанскай дачкі", казак вядомага рускага пісьменніка, то не было б, магчыма, і паэмаў "Новая зямля", "Хата рыбака", шматлікай лірыкі і прозы.

У Вільні адбылося знаёмства Якуба Коласа з паэтамі Людасам Гірам, Пятрасам  Цвіркам, Вінцасам Мікалайцісам-Пуцінасам і Альбінасам Жукаўскасам. У прыватнай бібліятэцы Якуба Коласа захоўваецца шэраг кніг, а таксама збораў твораў літоўскіх аўтараў з дарчымі надпісамі: Э. Межэлайціса, В. Антанаса, К. Корсакаса, А. Жукаўскасам і інш. Літоўскія пісьменнікі таксама перакладалі творы Якуба Коласа: Эмілія Легутэ, Эўгяніюс Матузявічус, Юозас Мацявічус, Вацыс Рэймерыс і інш.

На часовай экспазіцыі  прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Літаратурнага музея А. С. Пушкіна, а таксама з  асабістага архіва старэйшага сына Якуба Коласа Д. К. Міцкевіча, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з раннім перыядам творчасці паэта, яго ўзаемаадносінамі з літоўскімі пісьменнікамі, гісторыяй сям’і Каменскіх.  Будуць прадстаўлены лісты Якуба Коласа да Антона і Івана Луцкевічаў, Аляксандра Уласава, рукапіс першага верша "Мужык", ліст Якуба Коласа да другога сакратара ЦК Кампартыі Узбекістана М. А. Ламакіна, у якім Якуб Колас выклікае заклапочанасць лёсам нашчадкаў А. С. Пушкіна, фотаздымкі сям’і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай, жонкі паэта, а таксама дома ў раёне Маркучай, дзе некалі жыў Якуб Колас са сваёй сям’ёй. Літаратурны музей імя А. С. Пушкіна выстаўляе для экспанавання сапраўдныя рэчы з дому Марыі Дзмітрыеўны Каменскай: гадзіннік, кніжную шафу, ікону Казанскай Божай Маці, падсвечнік, скарбонку і інш.  

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Вільнюс, вул. Субачаўс, 124.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий