Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
Версия для слабовидящих

107 Творчая вечарына

30 жніўня 2018 года а 16 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на творчую вечарыну ў рамках года малой Радзімы. У праграме мерапрыемства спалучацца два віда мастацтва: выяўленчае і музычнае. Удзельнікаў вечарыны чакае адкрыццё персанальнай выставы віленскай мастачкі Алы Судніковіч. Не раз мастачка мела выставы ў розных музеях Рэспублікі Беларусь. Цяпер і госці Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа змогуць убачыць на свае вочы, як Ала Судніковіч, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі жывапісу ў сваіх карцінах, стварае непаўторныя краявіды роднага краю, напоўненага паэтычным хараством пейзажаў Беларусі.

Музычнай дамінантай вечара будзе канцэрт народнага калектыву аўтарскай песні "Элегія" – удзельніка, лаўрэата, дыпламанта абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў. На сённяшні дзень “Элегія” мае ў сваім рэпертуары звыш за 90 уласных і напісаных на вершы беларускіх паэтаў песень. Частка з іх прагучыць у жывым выкананні для ўдзельнікі творчай вечарыны. Разам з песнямі калектыву, у сценах дома Якуба Коласа вы зможаце пачуць інструментальную музыку ў выкананні Таццяны Захарыч (гітара, раяль), Уладзіміра Лапціка (гітара), Вікторыі Амельяновіч (скрыпка), маладых выканаўцаў. Прагучаць песні на вершы паэтаў Навума Гальпяровіча, Івана Лашуткі, Валерыя Максімовіча, Ганны Ахматавай і іншых.

У творчай вечарыне прымуць удзел знакамітыя мастакі, літаратары, навукоўцы, шырокая грамадскасць.

Шчыра запрашаем!                 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by





Декрет №3
75 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Юбилей Первомайского района
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Вторые европейские игры
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Перепись населения
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
Карта гостя города Минска