Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
Версия для слабовидящих

107 Адкрыццё часовай экспазіцыі

8 верасня 2018 года на будынку Упраўлення адукацыі Абаянскага раёна Курскай вобласці адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў сувязі са стагоддзем пачатку педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа на тэрыторыі Абаянскага раёна і ў межах святкавання 90-годдзя раёна пры ўдзеле губернатара Курскай вобласці. Да 100-годдзя выдання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка" часовая экспазіцыя "Сымон-музыка" будзе прэзентавана ў Абаянскім краязнаўчым філіяле Курскага абласнога краязнаўчага музея ў мэтах увекавечання памяці народнага паэта Беларусі, папулярызацыі яго творчасці і шырокага асвятлення яго дзейнасці ў 1918-1921 г.г. у населеных пунктах Абаянскага раёна Курскай вобласці і ў г. Абаянь.

У пачатку 1918 года Якуб Колас пачынае працаваць настаўнікам у вёсцы Малыя Крукі, пазней у вёсцы Ліпавец, быў удзельнікам абласнога з’езда настаўнікаў Вышнерэўтчанскай воласці. Пры ўдзеле Якуба Коласа быў падрыхтаваны праект указа "Аб пераарганізацыі культурна-асветніцкага тэатральнага гуртка". У лютым 1920 года народны паэт быў прызначаны школьным інструктарам  Альшанскай і Перасыпскай  воласцей. У яго абавязкі ўваходзіў кантроль работы ў 25 школах.

У курскі перыяд Якубам Коласам было напісана звыш 20 вершаў, 2 апавяданні з філасофска-алегарычнага цыклу "Казкі жыцця", некалькі замалёвак для дзяцей, нарысы. Менавіта на Куршчыне Якуб Колас працягваў няспынна працаваць над паэмамі "Сымон-музыка" і "Новая зямля", юбілеі якіх у гэтым  годзе адзначаюцца. Гады, праведзеныя на Куршчыне, далі багаты матэрыял для сюжэтаў шматлікіх твораў народнага паэта, напісаных па вяртанні ў Мінск.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by





Декрет №3
75 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Юбилей Первомайского района
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Вторые европейские игры
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Перепись населения
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
Карта гостя города Минска