Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
Версия для слабовидящих

94 Адкрыццё паэтычнага клуба МГА СПБ

ПРЭС-РЭЛІЗ

2 кастрычніка 2018 года а 16 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё паэтычнага клуба МГА СПБ "Парнас". Кіраўнік клуба – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, паэт і перакладчык, крытык, мовазнаўца, публіцыст Міхась Пазнякоў. На яго творчым рахунку звыш 3 000 публікацый больш як у 300 выданнях і зборніках. Міхась Паўлавіч з’яўляецца аўтарам больш як 50 кніг паэзіі і прозы для дарослых і для дзяцей.

Імпрэза адбудзецца ў музеі Якуба Коласа невыпадкова, паколькі з музеем Міхася Паўлавіча лучыць цеснае супрацоўніцтва і шчырае сяброўства. Ужо каторы год Саюз Пісьменнікаў Беларусі ў асобе Міхася Паўлавіча Пазнякова паспяхова прэзентуе ў музеі творчасць маладых пісьменнікаў. Стала добрай традыцыяй уручаць членскія білеты маладым літаратарам менавіта ў Доме Коласа.

У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг М. Пазнякова "Заброддзе" і "Матуля", прысвечаных Году малой Радзімы. Удзел ў імпрэзе бяруць барды Віктар Мяцельскі, Таццяна Жылінская і артыстка эстрады Вольга Багушыньска.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ! 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by





Декрет №3
75 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Юбилей Первомайского района
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Вторые европейские игры
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Перепись населения
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
Карта гостя города Минска