Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Адкрыццё часовай экспазіцыі да 95-годдзя паэмы

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА (Г. МІНСК)

ПРЭС-РЭЛІЗ

Адкрыццё часовай экспазіцыі да 95-годдзя паэмы "Новая зямля" "Зямля – аснова ўсёй Айчыне" і 95-годдзя выкладання Якубам Коласам на настаўніцкіх курсах у Слуцку

Сёлета адзначаецца 95-годдзе паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", якая па праву лічыцца энцыклапедыяй беларускага сялянскага жыцця. Гэта твор, які акумуліраваў у сваім невычэрпным змесце, у непаўторных, дасканала выпісаных вобразах усё лепшае, што здолела выпрацаваць беларуская літаратура за многія стагоддзі. І дакладна 95 гадоў мінула з часоў выкладання Якубам Коласам на настаўніцкіх палітыка-педагагічных курсах у Слуцку. Грамадскае і культурнае значэнне гэтых курсаў вельмі значнае, Якуб Колас чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы. Знакавай падзеяй стала таксама і чытанне Якубам Коласам урыўкаў "Новай зямлі" у ліпені 1923 года для курсантаў у Слуцку. З незвычайнай прыхільнасцю сустракалі будучага народнага паэта і першы беларускі “раман у вершах” – паэму "Новая зямля".  За месяц вычытаўшы тэарэтычны і практычны курс, Якуб Колас адчуваў неабходнасць застацца, яго вельмі натхнілі тэмп заняткаў, агульны беларускі настрой, матываванасць актыўных настаўнікаў-беларусаў. Курсанты дэкламавалі вершы Якуба Коласа, класікаў польскай, рускай, беларускай літаратуры, на творчых сустрэчах спяваў хор.

Паэма "Новая зямля" – вышэйшае дасягненне беларускага паэтычнага эпасу, найбольш яскравая вобразна-эмацыйная маніфестацыя духоўнай моцы і жыццядзейнасці беларускай нацыі.

Часовая экспазіцыя, прысвечаная юбілею паэмы "Новая зямля", дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй яе стварэння і дзейнасцю Якуба Коласа на слуцкіх настаўніцкіх курсах. З фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа будуць прадстаўлены архіўныя дакументы, пераклады, выданні паэмы "Новая зямля", ілюстрацыі, пастаноўкі на тэатральнай сцэне і экранізацыі.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Концепция Минского городского проекта «Память через века» Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
II Международная выставка индустрии безопасности «Национальная безопасность. Беларусь-2024»
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий