Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Часовая экспазіцыя мастацкіх твораў Анатоля Іванавіча Гармазы «Хочаш жыць – умей смяяцца»

Хочаш жыць – умей смяяцца

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

ПРЭС-РЭЛІЗ

Часовая экспазіцыя мастацкіх твораў Анатоля Іванавіча Гармазы «Хочаш жыць – умей смяяцца»

30 лістапада а 16.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі мастацкіх твораў Анатоля Іванавіча Гармазы «Хочаш жыць – умей смяяцца».

Анатоль Іванавіч Гармаза – беларускі мастак-карыкатурыст. Нарадзіўся ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна. Імкненне жартаваць праз малюнкі з’явілася ў яго яшчэ ў школьныя гады. Першыя вядомыя карыкатуры творцы адносяцца ўжо да 1970-х гадоў, калі ён вучыўся ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. З 1978 года мастак працаваў у выданні «Вожык» – знакамітым беларускім часопісе сатыры і гумару. З 1985 года Анатоль Іванавіч займаў у «Вожыку» пасаду галоўнага мастака.

У 1999 годзе выйшаў першы нумар уласнага выдання творцы -  дзіцячай вясёлай газеты «Шапакляк». На сённяшні час А. І. Гармаза - генеральны дырэктар ААТ «Редакция газеты «Шапокляк»», сярод выданняў якога – газеты «Друг пенсионера», «Вкуснятина», «Шапокляк», часопісы «Я на пенсии», «Зайкина школа», «Сказка на ночь» і інш. Выданні разлічаны на рознаўзроставую аўдыторую, пачынаючы з дашкольнікаў.

У газетах і часопісах выдавецтва публікуюцца работы мастака, якія выдзяляе тонкая назіральнасць і ўменне лёгка, яскрава і дакладна занатаваць супярэчлівыя моманты нашага звычайнага жыцця. Аўтар, аднак, нагадвае, што часта ў яго работах за знешнім гумарам крыецца сур’ёзны сэнс. З дапамогай карыкатуры творца выкрывае самыя благія якасці грамадства і чалавечай натуры.

У 2016 годзе выйшла кніга карыкатур Анатоля Іванавіча «Простые вещи», у якую ўвайшлі лепшыя работы мастака за апошнія гады.

На часовай экспазіцыі «Хочаш жыць – умей смяяцца» будуць прадстаўленыя жывапісныя і карыкатурныя работы, кнігі з ілюстрацыямі і афармленнямі А. І. Гармазы, граматы і ўзнагароды творцы.

У адкрыцці выставы возьмуць удзел народны калектыў «Дубравушка», спявак Юры Вольпаў, паэты-песеннікі, беларускія мастакі.

Выстава дзейнічае з 30.11 па 20.12 2018 года.

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Концепция Минского городского проекта «Память через века» Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
II Международная выставка индустрии безопасности «Национальная безопасность. Беларусь-2024»
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий