Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 2807747
  • факс: +375 17 2808545
Версия для слабовидящих

23 Прэс-рэліз

Прэзентацыя паэмы Артура Бартэльса Дзяніскавічы

6 снежня 2018 года ў 17 гадзін запрашаем у гасцёўню музея Якуба Коласа на прэзентацыю кніжнага выдання паэмы Артура Бартэльса “Дзяніскавічы”.

Артур Бартэльс (1818 – 1885) – паэт, нарысіст, драматург, публіцыст, мастак, кампазітар, артыст. Сёлета адзначаецца 200 гадоў з яго дня нараджэння. З’явіўся на свет хутчэй за ўсё ў вёсцы Дзяніскавічы (цяпер Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Заключны жыццёвы адрэзак правёў у Кракаве.

Творчасць А. Бартэльса вылучаецца высокай ступенню патрыятызму. Паэт стварыў “единственную въ славянской литературѣ охотничью эпопею”. Выпусціў тры графічныя раманы, на стагоддзе апярэдзіўшы гэты трэнд у еўрапейскай літаратуры.

Паэма "Дзяніскавічы" была напісана падчас апошняга прыезду аўтара ў родны кут у 1862 годзе. Да гэтага года друкавался толькі аднойчы ("Łowiec", 1878).

У прапануемым выданні змешчаны, акрамя арыгінала, пераклад вядомага паэта і празаіка Віктара Гардзея – земляка А. Бартэльса. Таксама ўпершыню перадрукоўваюцца "Літоўскія тыпы" – альбом з арыгінальнымі малюнкамі ў колеры.

На прэзентацыі можна будзе не толькі азнаёміцца з выданнем, але і шырэй даведацца пра каларытную постаць славутасці свайго часу, якой быў А. Бартэльс. Прагучаць яго радкі ў арыгінале і ў перакладзе, песенныя творы. Можна будзе ўбачыць прыклады выяўленчага мастацтва аўтарства А. Бартэльса.

Сярод выступоўцаў: перакладчык Віктар Гардзей, старшыня Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты Ігар Чэкалаў, літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык, аўтар кнігі “Юзаф Бака. Геній майго месца” Юры Важнік.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. 284 -17- 02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by



Декрет №3
Юбилей Первомайского района
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Вторые европейские игры
Карта гостя города Минска
Перепись населения
Мой горад