Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 2807747
  • факс: +375 17 2808545
Версия для слабовидящих

18 Прэс-рэліз

Жыве ў сэрцы плынь крыніцы

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

ПРЭС-РЭЛІЗ

14 снежня 2018 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычнае свята "Жыве ў сэрцы плынь крыніцы". Мерапрыемства прымеркавана Году малой Радзімы, а таксама юбілейным датам твораў Якуба Коласа: 100-годдзю першага выдання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка" і 95-годдзю выдання паэмы "Новая зямля".

Даўно склалася непарыўная сувязь паміж імем народнага песняра Якуба Коласа і тым куточкам Беларусі, Стаўбцоўшчынай, дзе ён нарадзіўся, які апаэтызаваў у сваіх шматлікіх творах. Стаўбцоўшчына для Якуба Коласа – гэта і ўражанні шчаслівай паэтычнай пары дзяцінства, і першае знаёмства з прыродай, і першыя пачуцці непарыўнай сувязі з народам. 

Усё, што было звязана з роднаю зямлёю, Якуб Колас успрымаў усхвалявана, узнёсла, з трапяткім пачуццём."Родны кут" песняра, наднёманскія мясціны, блаславёныя Богам, не раз апеты ў творах народным паэтам Беларусі, у тым ліку ў паэмах "Новая зямля" і "Сымон-музыка". Стаўбцоўшчына стала сімвалам таленту, прыгажосці, сімвалам Беларусі. Як музыка, як песня гучала для паэта назва кожнай роднай мясціны.

Свята у Доме Коласа таксама будзе поўніцца музыкай, песнямі па творах Якуба Коласа ў выкананні мастацкіх калектываў Стаўбцоўшчыны, сярод якіх народны фальклорны ансамбль "Коласавы землякі" Любкаўшчынскага СДК Стаўбцоўскага раёна. Незабыўнае ўражанне ва ўсіх прысутных пакіне тэатралізаванае дзеянне па творах Коласа: не толькі сустракаць гасцей, але і суправаджаць на працягу ўсяго мерапрыемства будуць галоўныя героі паэм "Новая зямля" і "Сымон-музыка". У імпрэзе прымуць удзел мастакі, паэты-землякі народнага паэта Беларусі. Сярод таленавітых землякоў Якуба Коласа  лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі  2018 года ў намінацыі "Лепшы збор твораў паэзіі" – Камейша Казімір Вікенцьевіч, якому 4 снежня споўнілася 75 год. Ён будзе ўшанаваны, адзначаны асаблівай увагай кіраўніцтва музея і Стаўбцоўскага раёна.

Усе госці свята атрымаюць асалоду ад імпрэзы, а таксама ў поўнай ступені спазнаюць хлебасольнасць і  шчырасць стаўбчан.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by



Декрет №3
Юбилей Первомайского района
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Вторые европейские игры
Карта гостя города Минска
Мой горад