Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 2807747
  • факс: +375 17 2808545
Версия для слабовидящих

20 Адкрыццё часовай экспазіцыі

Цудоўны свет выцінанкі

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

Адкрыццё часовай экспазіцыі "Цудоўны свет выцінанкі"

26 снежня 2018 года а 14 гадзіне у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі творчых работ членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці "Цудоўны свет выцінанкі".

Выцінанка з’яўляецца адным з відаў народнага мастацтва, часткай нацыянальнай мастацкай культуры Беларусі. Група майстроў выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, якія маюць прызнаны вопыт сумесных і персанальных выстаў на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі (Польша, Украіна, Літва, Расія, Ізраіль), наглядна прадэманструюць гэты від мастацтва ад гістарычных каранеў да сучаснасці. Асабліва цікавымі будуць кампазіцыі на тэму хрысціянскіх і народных свят.

На экспазіцыі будзе прадстаўлены поўны асартымент усіх форм папернага выцінання – ад арнаментальна-дэкаратыўных "фіранак" і "карунак" да складаных кампазіцый сюжэтна-тэматычнага характара ў выкананні майстрыц Слючанка Валянціны Антонаўны, Налівайка Вольгі Аляксанраўны, Жураўлевай Галіны Мікалаеўны, Пазняковай Валянціны Васілеўны.

У адкрыцці выставы возьме удзел фальклорны калектыў "Спадчына".

Выстава дзейнічае з 26.12 2018 года па 08.01 2019 года.

Уваход вольны!

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by



Декрет №3
Юбилей Первомайского района
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Вторые европейские игры
Карта гостя города Минска
Мой горад