Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Выстава майстра-разьбяра Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда «Дрэва жыцця майго… »

Выстава майстра-разьбяра Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда «Дрэва жыцця майго… »

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА
ПРЭС-РЭЛІЗ

Выстава майстра-разьбяра Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда
«Дрэва жыцця майго… »
г. Ганцавічы, Брэсцкая вобласць

21 студзеня а 16 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выставы майстра-разьбяра Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда «Дрэва жыцця майго…».

Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд – грамадскі дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га, 3-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, стараста народнага хору ветэранаў г.Ганцавічы, знайшоў сваё творчае ўвасабленне ў справе дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва. Гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спалучае ў сабе зграбнасць формаў, унікальнасць матэрыялу, які нібыта ажывае ў руках майстра.

Нарадзіўся Аляксандр Уладзіміравіч у вёсцы Нача Ганцавіцкага раёна. Яшчэ з дзяцінства ў Аляксандра Уладзіміравіча быў у ліку любімых паэтаў Якуб Колас. На памяць ён ведае многія ўрыўкі з “Новай зямлі”, не раз чытаў і перачытваў яго празаічныя творы, у тым ліку раман “На ростанях”.

Ганцавіцкія мясціны не раз апеты Якубам Коласам у шматлікіх творах. Менавіта там, у палескіх вёсках, Пясняр пачынаў сваю настаўніцкую дзейнасць. Шмат зрабіў Аляксандр Уладзіміравіч для ўвекавечання памяці Якуба Коласа на Ганцавіцкай зямлі, а таксама знакамітых паэтаў сваёй малой радзімы.

Разьба па дрэве – даўняе яго захапленне. Яшчэ ў школьныя гады ён спрабаваў сябе ў тэхніцы дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва, але потым гэты занятак пакінуў. Прысвяціць сябе цалкам любімай справе не дазваляла вучоба, а потым і праца.

Пры будаўніцтве свайго ўласнага дому, Аляксандр Уладзіміравіч вырашыў зрабіць нешта арыгінальнае, непадобнае на іншых. Ён узнавіў свае заняткі разьбой. Спачатку вырабляў невялікія па памерах рэчы, а затым пачаў рабіць і мэблю, напрыклад часопісны столік.

Атрымаць асалоду ад вырабаў майстэрства дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва ў выкананні Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда змогуць наведвальнікі Дома Коласа.

На часовай экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 30 творчых работ, сярод іх вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметы інтэр’ера: вазы, фруктоўніцы, сурвэтачніцы, падсвечнікі, часопісныя сталы, гадзіннік у розным абрамленні, настольная лямпа і іншыя вырабы.

Захапляе мастацкі густ, майстэрства, з якім аўтар падыходзіць да стварэння сваіх работ, вытанчанасць, карпатлівасць і непаўторнасць выканання.

Выстава будзе дзейнічаць з 21 студзеня па 8 лютага 2019 года.

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by
E-mail: myzeykolas@yandex.ru.
Мы ў сацсетках:
ВК: vk.com/yakubkolasby.
Instagram: @kolasmuseum.

Выстава майстра-разьбяра Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда «Дрэва жыцця майго… »





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Концепция Минского городского проекта «Память через века» Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
II Международная выставка индустрии безопасности «Национальная безопасность. Беларусь-2024»
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий