Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Прэс-рэліз

Прагляд відэаверсіі  спектакля

23 студзеня 2019 года ў 16.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках музейнага праекта "Тэатр у музеі" адбудзецца прагляд відэаверсіі спектакля "Сымон-музыка" ў выкананні акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

21 лістапада 2018 г. у тэатры адбылася прэм’ера спектакля "Сымон-музыка" паводле першай рэдакцыі паэмы, юбілей якой адзначаўся ў мінулым годзе.

Пастаноўку ажыццявіў мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Краснабаеў. Музыку да спектакля стварыў кампазітар Арцём Краснабаеў, харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

Сучаснае тэатральнае ўвасабленне бессмяротнага твора Якуба Коласа адбылося дзякуючы таленавітым акцерам "коласаўскага тэатра". Народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс увасобіў адразу чатыры вобразы - Старога, Курылу, Жабрака і дзеда Данілу. У галоўных ролях Сымона і Ганны – маладыя  акцёры Дзмітрый Каваленка і Настасся Рэўчанка-Лук'янава.

Паэма народнага паэта Беларусі Якуба Коласа "Сымон-музыка" – несмяротны твор беларускай літаратуры, лірычны эпас, спалучаны з музыкай беларускай мовы і насычаны невычарпальнай духоўнай сілай. Пры ўважлівым разглядзе ў кожным вобразе адкрываюцца схаваныя сэнсы, у кожным раздзеле – актуальныя тэмы. Твор звяртаецца да кожнага беларуса асабіста і да ўсёй нацыі. Сімвалічна, што прэм’ера адбылася на сцэне "коласаўскага тэатра", новае тэатральнае ўвасабленне класічнага твора  з’яўляецца знакавай культурнай падзеяй. Спектакль насычаны музычнымі, пластычнымі і танцавальнымі нумарамі і па-новаму раскрывае ролю мастака і мастацтва ў сучасным жыцці. Пастаноўка цалкам адпавядае рэаліям сучаснасці і як ніколі актуалізуе вечныя пытанні прызнання і вартасці творчых памкненняў.

Для наведвальнікаў маецца ўнікальная магчымасць паглядзець відэаверсію спектакля ў сценах Дома Коласа. Акрамя гэтага, у рамках адзначанага мерапрыемства адбудзецца творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель, якая таксама выконвала ролі ў спектаклях па паэмах Якуба Коласа "Новая зямля" і "Сымон-музыка".

Уваходны квіток : 3.00 р.

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Концепция Минского городского проекта «Память через века» Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
II Международная выставка индустрии безопасности «Национальная безопасность. Беларусь-2024»
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий