Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Прэс-рэліз

Творчасць Варвары Пушкінай

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА (Г. МІНСК)
ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ А. С. ПУШКІНА (Г. ВІЛЬНЮС)

ПРЭС-РЭЛІЗ
Урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі
"Творчасць Варвары Пушкінай"

26 лютага а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы "Творчасць Варвары Пушкінай" з фондаў Літаратурнага музея А. С. Пушкіна (Вільнюс).

Варвара Аляксееўна Пушкіна (у дзявоцтве Мельнікава), жонка Рыгора Аляксандравіча Пушкіна, малодшага сына Аляксандра Сяргеевіча і Наталлі Мікалаеўны  Пушкіных, нарадзілася ў 1855 годзе ў дваранскай сям'і. Варвара Аляксееўна займалася  шырокай грамадскай дзейнасцю: была членам камітэта дабрачыннай арганізацыі «Доброхотная копейка», якая знаходзілася пад патранажам імператрыцы Марыі Фёдараўны. Акрамя гэтага Варвара Пушкіна была ганаровай папячыцелькай Віленскай рускай гімназіі імя А. С. Пушкіна.

Апроч грамадскай дзейнасці ў Варвары былі і іншыя захапленні. Яна іграла на раялі, вышывала, займалася жывапісам і графікай. Мяркуецца, выяўленчаму мастацтву яна вучылася ў парыжскай прыватнай Акадэміі Жуліяна (фр. Académie Julian), у адзінай у той час акадэміі мастацтваў, куды прымалі і кабет.

Варвара Аляксееўна ладзіла пушкінскія чытанні, літаратурныя вечары і канцэрты на сваёй сядзібе ў Маркучай (прадмесце Вільнюса), куды яна пераехала ў 1899 годзе разам з мужам. У Маркучай Варвара Аляксееўна пражыла да самай смерці ў 1935 годзе. Зараз на тэрыторыі былой сядзібы знаходзіцца Літаратурны музей А. С. Пушкіна. Варвара Аляксееўна захоўвала створаны яе мужам «пушкінскі куток», дзе выстаўляліся рэчы, звязаныя з Аляксандрам Пушкіным і яго сям'ёй, і стала адной з заснавальнікаў музея.

У фондах вільнюскага Літаратурнага музея А. С. Пушкіна захавалася калекцыя яе графічных работ, некалькі пейзажаў алеем, вышыўка і турнетка для разьбярства.

Якуб Колас з асаблівым пачуццём павагі і захаплення ставіўся да паэзіі рускага генія А. С. Пушкіна, які меў вялікі ўплыў на фарміраванне і станаўленне паэтычных поглядаў песняра. Па словах паэта, калі б не было пушкінскіх "Яўгенія Анегіна", "Меднага конніка", "Капітанскай дачкі", казак вядомага рускага паэта, то не было б, магчыма, і паэм "Новая зямля", "Рыбакова хата". Даніну павагі свайму літаратурнаму настаўніку Якуб Колас аддаў у 1937 г., калі, дзякуючы перакладчыцкаму таленту песняра, па-беларуску загучала знакамітая паэма А. С. Пушкіна "Палтава".

Сувязь Якуба Коласа з Вільняй не абмяжоўваецца толькі яго кароткачасовым пражываннем у перыяд 1907-1908 гг., калі ён працаваў у рэдакцыі "Нашай нівы". У прыгарадзе Вільні, Павільнісе, Марыя Цімафееўна Каменская пабудавала дом для сваёй дачкі - Марыі Дзмітрыеўны Каменскай, будучай жонкі Якуба Коласа. Менавіта сюды ў 1913 г. у час вясельнага падарожжа прыязджала маладая сям'я. Зараз усе ацалелыя прадметы з дома Каменскіх захоўваюцца ў фондах Літаратурнага музея імя А. С. Пушкіна ў Вільнюсе.

На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены графічныя  работы Варвары Аляксееўны Пушкінай: партрэты сваякоў, сучаснікаў, вучэбныя малюнкі гіпсавых бюстаў, - а таксама матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Тэрмін дзеяння часовай экспазіцыі: 26.02.2019 – 10.03.2019.

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum. 





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Концепция Минского городского проекта «Память через века» Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
II Международная выставка индустрии безопасности «Национальная безопасность. Беларусь-2024»
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий