Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45

179 Дзень паэзіі

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

 

ПРЭС-РЭЛІЗ

“Сусветная мудрасць у паэзіі”

Літаратурнае свята да Сусветнага дня паэзіі

 

21 сакавіка 2019 г. у 16 гадзінДзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у літаратурным свяце “Сусветная мудрасць у паэзіі”, прымеркаванае  да Сусветнага дня паэзіі.

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЕСКА. Паэзіяможа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека. Свята стала традыцыйным  у Доме Коласа.

Сёлета адзначаецца 250-годдзе са дня нараджэння Івана Крылова, які з’яўляецца адным з самых выбітных аўтараў 18 стагоддзя. Валодаючы талентам паэта і майстэрствам  ствараць драматычныя творы, выдавец і публіцыст Іван Крылоў вельмі паўплываў на Якуба Коласа як на паэта. Кніга баек Івана Крылова была першым набыткам у чытацкай скарбонцы Якуба Коласа.  Сам Якуб Колас пачынаў з байкі («Пастух і авечкі», «Пан і рэчка», «Конь і сабака» і інш), бо гэты жанр адпавядае запатрабаванням часу і ў алегарычнай манеры выкрывае і падкрэслівае хібы грамадства.

На літаратурным свяце “Сусветная мудрасць у паэзіі” наведвальнікі пазнаёмяцца з культурнай спецыфікай жанру байкі ў розных мовах свету ў выкананні супрацоўнікаў музея і студэнтаў лінгвістычных спецыяльнасцей. Будзе магчымасць пачуць арыгінальныя байкі на лацінскай (байкі Федра), французскай (байкі Лафантэна), польскай (байкі Бенедыкта Герца), украінскай (байкі Леаніда Глібава), рускай (байкі Івана Крылова), беларускай (байкі Якуба Коласа, Кандрата Крапівы) мовах, а таксама паспрабаваць свае сілы ў інтэрактыўнай віктарыне.

 

Шчыра запрашаем!

 

 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-17-02

 

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

 

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby

Instagram: @kolasmuseum





Декрет №3
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Внимание! Объявлен дополнительный конкурс инновационных проектов «ИННОВАЦИОННЫЙ ФОНД-2019!»
Внимание! Продлен конкурс инновационных проектов «ИННОВАЦИОННЫЙ ФОНД-2020!»
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Перепись населения
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
Карта гостя города Минска
Для пострадавших от домашнего насилия