Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
ПРЭС-РЭЛІЗ
Святочны канцэрт Віктара Шабуні “Вясна. Раманс. Каханне”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню
Ёсць у музыцы нейкая чароўная магія, якая абуджае патаемныя струны нашай душы. “З асалод жыцця аднаму каханню музыка саступае, але і каханне – гэта мелодыя”, – гэтыя словы Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна можна аднесці і да самага мілагучнага, шчымлівага, адкрытага музычнага жанру – раманса. Раманс размаўляе са слухачамі на самай блізкай чалавечаму сэрцу мове – мове кахання.
5 сакавіка – напярэдадні Міжнароднага жаночага дня – у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца канцэрт-прысвячэнне Чароўным Дамам “Вясна. Раманс. Каханне”. Мелодыі кранальнай прыгажосці прагучаць у выкананні спевака Віктара Шабуні. Слухаючы старадаўнія і сучасныя рамансы пад гітару, кожны госць Дома Коласа ўзгадае нешта сваё, запаветнае. Віктар Шабуня – вядомы ў Беларусі артыст, вядучы майстар сцэны, у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры сыграў каля 40 роляў! Сёння ў яго рэпертуары больш за сотню рамансаў.
Самыя любімыя публікай артыст выканае на канцэрце ў Доме Коласа 5 сакавіка. Пачатак у 18.30. Кошт квітка – 5 рублёў.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон для даведак: 8 017 284 17 02
Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by