Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Дежурный.: +375 17 2150772 (сб-вс: 9.00 - 18.00)
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45

Аб чым мараць будучыя афіцэры
 

Памятаеце, як вядомы герой Грамадзянскай вайны начдыў Васіль Чапаеў не без бравады казаў свайму камісару: «Мы академиев не кончали!». А белых, маўляў, б’ём з усёй пралетарскай нянавісцю без якойсьці там навукі. Калі б жыў легендарны палкаводзец сёння, у век высокіх тэхналогій, імклівага развіцця тактыкі, аператыўнага мастацтва, сучаснай тэхнікі і ўзбраення, ён першы падаў бы дакументы ў Ваенную акадэмію. І старанна там асвойваў бы навуку перамагаць. Як гэта робяць сёння 450 курсантаў агульнавайсковага факультэта, якім кіруе ўраджэнец Дукоры Пухавіцкага раёна палкоўнік Сяргей Мазоўка.

— З шостага класа ведаў, што буду ваенным і нікім больш. Запалі ў душу кнігі пра вайну і, асабліва, фільм «Афіцэры», які паглядзеў шмат разоў. У 1988-м паступіў у Мінскае сувораўскае вучылішча, затым у Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, якое да майго выпуску стала камандным. Разам з дыпломам атрымаў залаты медаль, — прыгадвае сваё юнацтва Сяргей Анатольевіч. — Потым была служба ў войсках на камандных і іншых пасадах у Мар’інай Горцы, у Гродне. У горадзе над Нёманам з будучай жонкай, дачкой афіцэра, пазнаёміўся.

На пасадзе начальніка аднаго з вядучых акадэмічных факультэтаў палкоўнік Мазоўка чацвёрты год. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права». Выбраны дэпутатам Мінскага гарсавета. Цэніць яго камандаванне, з павагай ставяцца калегі і курсанты.

— Ды што вы ўсё пра мяне! Давайце лепш пра нашых без пяці хвілін лейтэнантаў, выпускнікоў гэтага года пагаворым, — усміхаецца Сяргей Анатольевіч. — Яны вартыя таго, каб пра іх напісалі ў газеце: у вучобе фору дадуць многім хлопцам з іншых факультэтаў. А сямёра ўпэўнена ідуць на залаты медаль.

— Можа, сярод іх і ўраджэнцы Міншчыны ёсць?

Гэтае пытанне крыху азадачыла начфака. Он напачатку меркаваў, што ёсць, але пасля ўдакладнення высветлілася, што на агульнавайсковым факультэце сёлета яго землякоў у прэстыжным спісе ўсё-такі няма. Але афіцэр хутка сарыентаваўся:

— Сярод медалістаў напэўна ж будуць прадстаўнікі Міншчыны.

У нас жа 9 факультэтаў, уключаючы факультэт Генеральнага штаба.

У дзверы пастукалі, і на парозе кабінета, як у казцы, — тры былінныя волаты. Упэўненыя ў сабе чацвёртакурснікі. Уладзіслаў Суднік родам з Маладзечна, дзе вывучыўся на повара, але працаваць па спецыяльнасці не стаў. У тым, што так крута змянілася яго жыццё, Уладзіслаў «вінаваціць» дзеда-дэсантніка, які замяніў яму бацьку.

Іван Соусь — з-пад Маладзечна, з вёскі Краснае. Базавую ваенную падрыхтоўку прайшоў у Слуцку, у абласным кадэцкім вучылішчы. Яна і дапамагла ўзяць крэпасць пад назвай Ваенная акадэмія, хаця конкурс быў немаленькі. Іван прызнаўся, што ёсць у яго запаветная мара — даслужыцца да міністра абароны.

Арцём Лугоўскі — з Чэрвеня. У адрозненне ад сяброў, будучых камандзіраў узводаў, ён пойдзе ў войскі спецыялістам па ідэалагічнай рабоце. Працаваць з людзьмі яму падабаецца.

Усе трое заявілі, што з нецярплівасцю чакаюць выпускнога і гатовы адправіцца ў любую, самую аддаленую кропку Беларусі. І, нягледзячы ні на якія цяжкасці, дастойна там служыць…

Пабывалі мы ў той дзень і на ваджэнні баявых машын пяхоты. Праходзіла яно ў звычайнай аўдыторыі на трэнажорным комплексе, што імітаваў рух БМП-2 па палігоннай трасе з перашкодамі. Аўтар гэтых радкоў калісьці сам сядзеў за штурвалам кінатрэнажора і ведае, як нялёгка ўтрымаць умоўную баявую машыну ў каляіне, каб не зарабіць «нездавальняюча».

Курсанты выпускнога курса Андрэй Ермачонак, Яўген Кананчук і Максім Нагурны справіліся з гэтай задачай бліскуча. Так ацаніў іх дзеянні старшы выкладчык кафедры ўстройства і эксплуатацыі бранятанкавага ўзбраення падпалкоўнік Юрый Анціпюк, выпускнік агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Рыгор Саланец

Фота: Святлана Курэйчык





Конституция Республики Беларусь Год мира и созидания Календарь событий на 2023 год Мир созидаем вместе За печатью памяти Память и боль белорусской земли Декрет №3 Декрет №7
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Строительство жилья в городе-спутнике Смолевичи
Плакат на билборд
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Об итогах работы жилищно-коммунального хозяйства, предприятий и организаций в отопительный период 2020/2021 гг. и задачах по подготовке объектов к работе в зимний период 2021/2022 гг
Проект «История моей семьи — история страны»
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Беларусь - ЭТО МЫ!
Опрос населения о развитии
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Биометрические документы
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Филиал “Единый расчётно-справочный центр г.Минска”
Противодействие коррупции
Указ Президента Республики Беларусь от 28 мая 2020г. № 178 «О временных мерах государственной поддержки нанимателей и отдельных категорий граждан»
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Умный город
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
ВАЖНО ЗНАТЬ! КАК ОБЕСПЕЧИТЬ СВОЕВРЕМЕННУЮ ВЫПЛАТУ ПОСОБИЙ!