Урачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод адбылася ў Палацы Рэспублікі.

Дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер уручыў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка. Сярод тых, чые заслугі былі высока ацэнены, — работнікі УП "МІНГАЗ", якія ўнеслі значны ўклад у газіфікацыю краіны.

За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у газіфікацыю краіны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Ігар Аляксандравіч Цімошкаў, майстар СЭАГС.

Медаллю «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана Ганна Станіславаўна Цымбалюк, начальнік ПТА ТБЗ «Сяргеевіцкае».