Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящихКалі некаторыя людзі кажуць пра тое, што ў нашай краіне няма пісьменнікаў, якія маглі б працягнуць слаўную справу вялікага Уладзіміра Караткевіча, то яны глыбока памыляюцца! У нашай дзіцячай бібліятэцы N10 прайшла творчая сустрэча з выдатнай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Яе творы перакладзены на многія еўрапейскія мовы (у першую чаргу - рускую мову). Але нам, грамадзянам Беларусі, трэба чытаць іх на мове арыгіналу, каб адчуць самабытны стыль прамовы Людмілы Рублеўскай. Гістарычныя раманы з элементамі готыкі і дэтэктыва захопліваюць з першых старонак. І чытаючы іх, разумееш, як шмат белых плям у нашай гісторыі ... І нам ёсць, кім ганарыцца і каму ставіць помнікі, на думку Людмілы Рублеўскай. Цяжка з гэтым не пагадзіцца.