Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих25 ліпеня 2013 г. у 18.30 у музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) адбудзецца літаратурна-музычны спектакль "... Я не люблю ... Я люблю! ..." па творчасці Уладзіміра Высоцкага.
Выканаўца спектакля - артыст беларускай эстрады, адзін з фундатараў жанру монаспектакля ў эстраднай форме Віктар Сінайскі - прапануе сваё бачанне жыццёвага шляху знакамітага паэта, кампазітара, спевака, акцёра.
Літаратурна-музычны спектакль "... Я не люблю ... Я люблю! ..." пятнаццаць разоў з поспехам праходзіў на маскоўскіх сцэнах, а беларускія гледачы ўпершыню маюць магчымасць убачыць яго ў Мінску.
Сардэчна запрашаем!
Тэл. для даведак - 284-17-02.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by