Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящихСардэчна віншуем Вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Гэты дзень – не толькі даніна павагі Вашай добрасумленнай працы, але і свята для ўсіх, хто любіць чытаць.
Сення, у век глабальнай камп’ютарызацыі, паступова змяняецца традыцыйны статус бібліятэк. Яны становяцца інфармацыйнымі цэнтрамі з сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Але нязменным застаецца значэнне бібліятэкі як скарбніцы і захавальніцы агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальнай літаратурнай спадчыны.
У бібліятэках нашага Першамайскагша раёна працуюць людзі, дзякуючы якім захавана тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджаецца ў сэрцах чытачоў пры знаемстве з кнігай. Свае намаганні бібліятэчныя работнікі накіроўваюць на фарміраванне ў грамадзян пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, годнасці, ганару за старажытную гісторыю і культуру нашага народа.
Прыміце словы ўдзячнасці за Вашу працу і пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту, творчага натхнення, добрага настрою і верных чытачоў.
Адміністрацыя Першамайскага раёна г.Мінска