Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Дежурный.: +375 17 2150772 (сб-вск: 9.00 - 18.00)
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45

970 Прэзентацыя кнігі Сяргея Дзюбы і Таццяны Дзюбы

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

ПРЭС-РЭЛІЗ

Прэзентацыя кнігі Сяргея Дзюбы і Таццяны Дзюбы "Горад Зіма" і Міхася Пазнякова "Цяпло рамонкавай завеі"

 

26 красавіка 2018 года а 16 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае  на прэзентацыю кнігі вядомых украінскіх паэтаў Сяргея Дзюбы і Таццяны Дзюбы "Горад Зіма"  ў перакладзе на беларускую мову і кнігі старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова "Цяпло рамонкавай завеі"  ў перакладзе на ўкраінскую мову. Таццяна Дзюба скончыла факультэт журналістыкі  Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, з’яўляецца доктарам навук па сацыяльных камунікацыях  і членам Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны. У кола прафесійнай цікавасці Таццяны Дзюбы ўваходзяць пераклад, паэзія, літаратуразнаўства, крытыка, журналістыка, педагогіка. Сяргей Дзюба таксама з’яўляецца членам Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, паэт, празаік, публіцыст, драматург, перакладчык, крытык. Сяргей Дзюба ўзначальвае Міжнародную літаратурна-мастацкую Акадэмію Украіны і працуе намеснікам галоўнага рэдактара Чарнігаўскай абласной газеты "Дзяснянская праўда".

Падчас прэзентацыі плануецца выступленне аўтараў Сяргея Дзюбы і Таццяны Дзюбы, а таксама перакладчыка іх кнігі старшыні гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Міхася Пазнякова, беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Уваход вольны!

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

 





Декрет №3 Декрет №7 Внимание! Коронавирус!
Лiсткi ў мiнулае
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Филиал “Единый расчётно-справочный центр г.Минска”
Противодействие коррупции
«Прадпрымальнік года»
«Славянский базар в Витебске»
Общественное обсуждение
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Умный город
Гуманитарное сотрудничество
Реестр ветхих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
ВАЖНО ЗНАТЬ! КАК ОБЕСПЕЧИТЬ СВОЕВРЕМЕННУЮ ВЫПЛАТУ ПОСОБИЙ!
Для пострадавших от домашнего насилия
Карта гостя города Минска