Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих6 снежня 2018 года ў 17 гадзін запрашаем у гасцёўню музея Якуба Коласа на прэзентацыю кніжнага выдання паэмы Артура Бартэльса “Дзяніскавічы”.
Артур Бартэльс (1818 – 1885) – паэт, нарысіст, драматург, публіцыст, мастак, кампазітар, артыст. Сёлета адзначаецца 200 гадоў з яго дня нараджэння. З’явіўся на свет хутчэй за ўсё ў вёсцы Дзяніскавічы (цяпер Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Заключны жыццёвы адрэзак правёў у Кракаве.
Творчасць А. Бартэльса вылучаецца высокай ступенню патрыятызму. Паэт стварыў “единственную въ славянской литературѣ охотничью эпопею”. Выпусціў тры графічныя раманы, на стагоддзе апярэдзіўшы гэты трэнд у еўрапейскай літаратуры.
Паэма "Дзяніскавічы" была напісана падчас апошняга прыезду аўтара ў родны кут у 1862 годзе. Да гэтага года друкавался толькі аднойчы ("Łowiec", 1878).
У прапануемым выданні змешчаны, акрамя арыгінала, пераклад вядомага паэта і празаіка Віктара Гардзея – земляка А. Бартэльса. Таксама ўпершыню перадрукоўваюцца "Літоўскія тыпы" – альбом з арыгінальнымі малюнкамі ў колеры.
На прэзентацыі можна будзе не толькі азнаёміцца з выданнем, але і шырэй даведацца пра каларытную постаць славутасці свайго часу, якой быў А. Бартэльс. Прагучаць яго радкі ў арыгінале і ў перакладзе, песенныя творы. Можна будзе ўбачыць прыклады выяўленчага мастацтва аўтарства А. Бартэльса.
Сярод выступоўцаў: перакладчык Віктар Гардзей, старшыня Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты Ігар Чэкалаў, літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык, аўтар кнігі “Юзаф Бака. Геній майго месца” Юры Важнік.
Сардэчна запрашаем!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. 284 -17- 02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by