Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА
Прэзентацыя культурна-гістарычнага праекта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава «Война и мир. Беларусь помнит»
21 лютага 2020 года ў 17.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа распачынаецца рэалізацыя праекта па стварэнні выставачных экспазіцый, прысвечаных гістарычнаму шляху беларускага народа ў межах 1812–1945 гадоў, а таксама мірных міжваенных гадоў і сучаснасці.
Першая выстава пачне сваю працу ў Доме Коласа і будзе прысвечана падзеям 1812 года. На экспазіцыі будуць прадстаўлены арыгінальныя літаграфіі ўдзельнікаў напалеонаўскіх паходаў, мастака-баталіста напалеонаўскай арміі Фабера дзю Фора, па малюнках якога пазней зрабілі шмат гравюр, паштовак. Таксама можна будзе ўбачыць літаграфіі па карцінах вядомага мастака-баталіста Васіля Верашчагіна.
Усе наведвальнікі маюць унікальную магчымасць трапіць на дэгустацыю традыцыйных страў для Беларусі з часоў Напалеона, якую арганізуе Алена Мікульчык, аўтар кнігі «Смак беларускай кухні».
Шчыра запрашаем!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by