Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Районный литературный конкурс “Дэбют-2021”

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2021”  

(далей - Палажэнне)

ТЭМЫ:

1. “Мы адзін народ - у нас адна краіна! – да Года народнага адзінства

2. “Новы дзень, якім я яго ўбачыў раніцай…– вольная тэма

3. “Стихи рождаются в любвитэма кахання

 

Мэты і задачы.

1. Выхоўваць пачуццё патрыятызму ў сучаснікаў, пачуццё любові да Радзімы, да малай радзімы, да яе гістарычнай спадчыны, пачуццё ўдзячнасці і павагі да герояў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

2. Звярнуць увагу грамадства на неабходнасць выхавання асноўных маральных якасцей і агульначалавечых каштоўнасцей.

3. Выхоўваць цікавасць і любоў да роднай мовы, да літаратурнай спадчыны беларускага народа.

4. Садзейнічаць выяўленню, развіццю і рэалізацыі творчага патэнцыялу, літаратурна-мастацкіх здольнасцей грамадзян.

 

                         I.         Арганізатары конкурсу.

Упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленне па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска, Нацыянальная бібліятэка Беларусі:

  • забяспечваюць інфармацыйную падтрымку конкурсу;
  • рэгіструюць конкурсныя творы;
  • зацвярджаюць прафесійнае журы;
  • кантралююць выкананне Палажэння.

 

                       II.          Тэрмін правядзення конкурсу.

 Конкурс праводзіцца з 11 кастрычніка 2021 года па 18 лістапада 2021 года.

 Адборачны тур праводзіцца з 8 лістапада па 16 лістапада  2021 года.

 Падвядзенне вынікаў – 18 лістапада 2021 года.

 

                      III.           Парадак і ўмовы правядзення конкурсу.

1. У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 7 гадоў і старэйшыя.
2. Конкурсны матэрыял павінен прадстаўляць сабой работу, напісаную спецыяльна для ўдзелу ў конкурсе і ніколі раней не друкаваную.
3. Неабходна строга выконваць зададзеную тэму.
4. Конкурсныя матэрыялы (6 экзэмпляраў) прадстаўляюцца на рускай альбо беларускай мовах у друкаваным выглядзе (на аркушах фармату А4, 1,5 інтэрвалам, шрыфтам 14 Times New Roman) да 5 лістапада 2021 года ў адміністрацыю Першамайскага раёна г.Мінска (220012, г.Мінск, завулак Кузьмы Чорнага, 5, каб. № 313;  тэл. +375 17 303 92 56, +375 17 215 24 63).
5. Жанры конкурсных твораў – апавяданне, нарыс, верш, эсэ, п’еса.
6. Дапускаецца арыгінальнае аўтарскае вызначэнне жанру.
7. Агульны аб’ём твораў не павінен перавышаць 3 (трох) друкаваных аркушаў фармату А4.
8. Абавязкова аўтарам адзначаюцца на асобным лісце (першым) наступныя дадзеныя: 

         а) прозвішча, імя, імя па бацьку;

         б) дата нараджэння;

         в) асноўнае месца вучобы ці працы, кантактны тэлефон;

         г) гурток альбо студыя (калі займаецеся дадаткова ў літаратурным гуртку  альбо студыі).

   Калі аб'ём конкурснай работы адзін ліст, то прадстаўлены твор друкуецца на другім лісце.

9. Творы павінны быць надрукаваныя на адным баку аркуша фармату А4.
10. Творы, пададзеныя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.
11. Пры ацэнцы твораў ўлічваецца: адпаведнасць тэме, мастацкае своеасаблівасць, агульнае чытацкае ўспрыманне, арыгінальнасць і індывідуальны творчы падыход.
12. Работы, прадстаўленыя на конкурс з парушэннем тэрмінаў ці патрабаванняў да тэматыкі, да ўдзелу не дапускаюцца.

Не прымаюцца таксама да разгляду творы:

  • выкананыя з парушэннем вышэйпералічаных патрабаванняў;
  • прадстаўленыя на конкурс паўторна;
  • з парушэннем этычных нормаў.

13. Вынікі конкурсу будуць размяшчацца на афіцыйным сайце адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска.

14. Правы на выкарыстанне конкурсных твораў належаць аўтарам.

15. Прадстаўленыя на конкурс работы не вяртаюцца. У далейшым арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць творы (з захаваннем аўтарскіх правоў).

16. Ананімныя творы, а таксама творы, дасланыя трэцімі асобамі, не разглядаюцца.

17. Падача заяўкі на ўдзел у конкурсе азначае поўнае прыняцце правілаў дадзенага Палажэння.

 

                     IV.           Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджаннепераможцаў.

Вынікі конкурсу падводзяцца па ўзроставых катэгорыях:

         ад 7 гадоў да 9 гадоў;

         ад 10 гадоў да 14 гадоў;

         ад 15 гадоў да 19 гадоў;

         ад 20 гадоў да 30 гадоў;

       ад 31 года і старэйшых за.

 

этап – падвядзенне вынікаў і заахвочванне на месцах (установы агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прамысловыя прадпрыемствы, арганізацыі раёна, вайсковыя часткі і інш).

II этап – ацэнка раённым журы лепшых твораў, вызначэнне 3-х прызавых месцаў у кожным конкурсным жанры і ў кожнай узроставай групе.

 

Пераможцы раённага конкурсу ўзнагароджваюцца граматамі альбо дыпломамі, памятнымі прызамі.

Лепшыя творы, пры згодзе галоўнага рэдактара, могуць быць надрукаваны ў рэспубліканскіх часопісах і газетах.

Вынікі конкурсу не аспрэчваюцца і перагляду не падлягаюць.

Па рашэнні журы могуць уручацца дыпломы альбо граматы іншым удзельнікам конкурсу.

 

                     V.            Арганізацыйны камітэт.

Асадчая А.А. – старшыня арганізацыйнага камітэта, намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;

Барысенка Л.М. – начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;

Кавалёва Л.Р. – намеснік начальніка ўпраўлення – загадчык сектара культуры ўпраўлення ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;

Кніжнікава А.Ю. -  генеральны дырэктар ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”;

Гармаза А.І. – генеральны дырэктар, галоўны рэдактар рэдакцыі газеты “Шапакляк”;

Туміловіч А.М. – дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстрах па Першамайскаму раёну г.Мінска;

Карань Дз.Дз. - старшыня праўлення Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”.

 

                      VI.             Журы конкурсу.

Фарміруецца арганізатарамі.

Разглядае прадстаўленыя творы і вызначае пераможцаў.

Гарантуе максімальную аб’ектыўнасць пры вызначэнні пераможцаў.

Не ўступае ў дыскусіі з удзельнікамі конкурсу.

Рашэнне журы з'яўляецца канчатковым.





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Концепция Минского городского проекта «Память через века» Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
II Международная выставка индустрии безопасности «Национальная безопасность. Беларусь-2024»
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий