Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Дежурный.: +375 17 2150772 (сб-вс: 9.00 - 18.00)
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45

У Нацыянальнай бібліятэцы ўрачыста ўзнагародзілі пераможцаў літаратурнага конкурсу «Дэбют»

 

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Дэбют», перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Штогадовы літаратурны конкурс «Дэбют» Першамайскага района ў мінулым годзе прайшоў у дваццаты раз. І як паказалі вынікі, за два дзесяцігоддзі конкурс не разгубіў сваёй папулярнасці. На суд журы, якое ўсе 20 гадоў узначальвае паэт і пісьменнік, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне літаратуры і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова, было пададзена больш за 250 вершаў, апавяданняў і эссе. У склад журы ўвайшлі вядомыя беларусскія пісьменнікі і журналісты — Валянціна Паліканіна, Уладзімір Ліпскі, Віктар Праўдзін, Анатоль Гармаза, а таксама предстаўнік агенцтва «Мінск-Навіны».

Тэмамі конкурсу на гэты раз былі прапанаваны на выбар «Мы гэтай зямлі працяг», «Сям’я — прытулак душы» і «Все побеждает любовь, покоримся же и мы ее власти (Вергилий)».

— Вызначаючы тэмы для творчага спаборніцтва, мы штогод зыходзім з таго, каб даць нагоду і магчымасць жахарам раёна задумацца і паразважаць над вечнымі тэмамі нашага жыцця — аб адносінах да роднай зямлі, Радзімы, аб сваёй будучыні і будучыні сваіх дзяцей, аб такіх вечных паняццях, як сям’я і каханне, — растлумачыла намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна, загадчык сектара культуры Лілія Кавалёва. — Пэўна ж, не ўсе нашы канкурсанты стануць літаратарамі, а вось абуджанныя конкурсам пачуцці (мы, арганізатары конкурсу, вельмі спадзяемся на гэта) будуць заўсёды весці іх па жыцці.

Журы вызначала пераможцаў па кожнай з трох тэм у пяці узростах: ад 7 да 9 гадоў, ад 10 да 14, ад 15 да 19, ад 20 да 30 гадоў і ад 31 года и старэй, прычым асобна ў паэзіі, прозе і публіцыстыцы. У выніку пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі адразу 75 чалавек. Самаму малодшаму з іх 7 гадоў, а самаму сталаму — амаль 80. Сярод лаўрэатаў школьнікі, студэнты, кадэты, педагогі, служачыя, пенсіянеры.

— За 20 гадоў конкурс стаў прыкметнай з’явай ў творчым жыцці не толькі Першамайскага раёна, але і ўсёй нашай сталіцы, — адзначыў падчас цэрымоніі ўзнагароджання пераможцаў член журы, вядомы дзіцячы пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі.  Аналагаў яму, наколькі я ведаю, няма ва ўсёй краіне. І тое, што наш конкурс за 20 гадоў выявіў і падтрымаў многія сотні талентаў, пры гэтым штогод развіваецца, прываблівае ўсё новых удзельнікаў, — гэта найперш заслуга Ліліі Рыгораўны Кавалёвай. Усе два дзесяцігоддзі яна аддае конкурсу «Дэбют» не толькі шмат увагі і часу, але часцінку свайго сэрца. Вялікае дзякуй і ўсёй раённай адміністрацыі!

Акрамя дыпломаў і пямятных прызоў усе пераможцы і прызёры атрымалі падарункі ад «Белдяржстраха» і шэрагу выдавецтваў Мінска.

Суарганізатарам конкурсу, як звычайна, выступіла Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

 

Информация предоставлена агентством «Минск-Новости»





ВСЕБЕЛОРУССКОЕ народное собрание Декрет №3 Декрет №7 Общественная приёмная
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Беларусь - ЭТО МЫ!
Ваша безопасность - наша работа
ВНИМАНИЕ! КОРОНАВИРУС!
Новый Минск. Каким его видите вы?
Биометрические документы
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Филиал “Единый расчётно-справочный центр г.Минска”
Противодействие коррупции
Указ Президента Республики Беларусь от 28 мая 2020г. № 178 «О временных мерах государственной поддержки нанимателей и отдельных категорий граждан»
Общественное обсуждение
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Умный город
Гуманитарное сотрудничество
Лiсткi ў мiнулае
Реестр ветхих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
ВАЖНО ЗНАТЬ! КАК ОБЕСПЕЧИТЬ СВОЕВРЕМЕННУЮ ВЫПЛАТУ ПОСОБИЙ!
Для пострадавших от домашнего насилия
Карта гостя города Минска