Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45

56

"Гэтым людзям вельмі патрэбная камунікацыя". Тэрапеўтычныя якасці "Суперкнігі пра Біла з Болаю"

— У нас не такі тэатр, дзе варта сядзець ціха і толькі слухаць, — тлумачыць Вераніка Фаміна, адна з заснавальніц лямцавай батлейкі. 

Вераніка Фаміна

Батлейка завітала ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Першамайскага раёна Мінска, дзе прэзентавала "Суперкнігу пра Біла з Болаю".

Першую кнігу пра Біла і Болу Гуніла Бэргстрэм напісала яшчэ ў канцы 70-х. Па сюжэце ў звычайнай шведскай сям'і нараджаецца дзяўчынка, што робіць абсалютна шчаслівымі ўсіх яе родзічаў. Але да пэўнага моманту. Тры гады дзіця не размаўляе. Пасля доўгіх абследаванняў высвятляецца, што Бола — дзіця асаблівае. 

Кніга была напісаная пасля таго, як у сямʼі самой Бэргстрэм нарадзілася асаблівая дзяўчынка. Праз год пасля выхаду першай кнігі спадарыня Бэргстрэм напісала працяг, а праз дваццаць гадоў абедзве кнігі трапілі пад адну вокладку: менавіта гэтая версія ("Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, Бола вясёлая") і была перакладзеная на беларускую мову Андрэем Хадановічам паводле падрадкоўніка Надзеі Кандрусевіч і Алесі Башарымавай.

— Для людзей, якія бавяць час у дзённым стацыянары нашага аддзялення, такія сустрэчы надзвычай важныя, — кажа загадчыца аддзялення, спадарыня Матлах. — Людзям, якія прыходзяць для нас, трэба як мага болей стасавацца з іншымі людзьмі, таму мы імкнёмся ўвесь час запрашаць да нас з імпрэзамі артыстаў з Інстытута культуры, з Чырвонага Крыжа. Вось і кампанія "Будзьма беларусамі" завітвае да нас не ўпершыню.

Людзі, што знаходзяцца ў стацыянары, успрымаюць лямцавую батлейку на ўра. Простая, але пры гэтым вясёлая і сумная гісторыя лёгка скарае аўдыторыю. У падарунак аддзяленне атрымлівае аўдыёверсію кнігі Гунілы Бэргстрэм. 

Як заўжды ў канцы спектакля батлейкі, гледачоў просяць адказаць на пытанне, сумная ці вясёлая гісторыя Біла і Болы. Гледачы пагаджаюцца на тым, што сумная і вясёлая адначасова. А пасля артысты прапануюць усім абняцца, што чакана выклікае вялікую весялосць і паказвае, што "іншасць" — гэта не страшна, нават калі яна не кніжная, а рэальная.





Декрет №3
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Внимание! Объявлен дополнительный конкурс инновационных проектов «ИННОВАЦИОННЫЙ ФОНД-2019!»
Внимание! Продлен конкурс инновационных проектов «ИННОВАЦИОННЫЙ ФОНД-2020!»
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Перепись населения
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
Карта гостя города Минска
Для пострадавших от домашнего насилия