Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
  • Дежурный.: +375 17 2150772 (сб-вск: 9.00 - 18.00)
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45

690

Выстаўка, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і

15 мая 2018 года ў 16.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё выстаўкі «І злучана быццё і небыццё», прысвечанай Міжнароднаму дню сям’і.

20 верасня 1993 года Генеральная асамблея ААН сваёй рэзалюцыяй вызначыла 15 мая Міжнародным днём сям’і. У календары знамянальных дат гэта асобы дзень, гэта – свята радасці, цеплыні і адчування надзейнасці блізкага чалавека. Менавіта ў сям’і маленькі чалавек упершыню адчувае глыбокую радасць ад сагравальнай бацькоўскай любові, што з’яўляецца залогам яго ўпэўненнага ўступлення ў вялікае складанае жыццё.Тут перадаеца мудрасць ад пакалення да пакалення, якая каранямі сыходзіць у вечнасць.

Якуб Колас нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і. Бацька – Міхал Казіміравіч Міцкевіч служыў палясоўшчыкам у князя Радзівіла, маці – Ганна Юр’еўна Міцкевіч, звычайная сялянская жанчына, займалася домам, побытам, клапацілася пра мужа і дзяцей. Па гаспадарцы Ганне Юр’еўне дапамагаў малодшы нежанаты брат Міхала Антось – Антон Казіміравіч Міцкевіч. Усё гэта па-майстэрску і з асаблівай любоўю апісаў ў славутай паэме “Новая зямля” народны паэт Беларусі Якуб Колас. Дарэчы, сёлета выдатнаму твору споўнілася 95 гадоў.

Выстаўка прадстаўлена двума тэматычнымі комплексамі: сям’я Міхала Міцкевіча і сям’я Якуба Коласа. Першы раскрываецца праз  яркія і запамінальныя ілюстрацыі да “Новай зямлі”, зробленыя мэтрамі беларускага выяўленчага мастацтва: Васілём Шаранговічам, Лазарам Ранам, Іллёй Немагаем, Эдуардам Агуновічам. Рэчы, якія належалі Міцкевічам, якія былі ў паўсядзённым ужытку сям’і, арганічна ўраўнаважваюць палёт мастацкай думкі і надаюць вобразам, што ўзнікаюць ва ўяўленні наведвальнікаў выстаўкі, зямной канкрэтыкі і дотыкавай адчувальнасці.

Сям’я бацькоў, паўсядзённы ўклад, побыт, узаемаадносіны бацькоў паміж сабой, іх стаўленне да дзяцей сталі для будучага паэта і месцам, і зместам, і інструментам для фармавання асобы творца і чалавека. Упітаўшы лепшыя якасці народнага светапогляду, якім кіраваліся бацькі, атрымаўшы ў спадчыну ад іх залацінкі народнай мудрасці, Якуб Колас становіцца  клапатлівым мужам і бацькам, стваральнікам і ахоўнікам свайго ўласнага сямейнага ачага. Тэматычны блок сям’і Міцкевічаў другога пакалення рэпрэзентуюць фотаздымкі самога Якуба Коласа, яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны, сыноў Данііла, Юркі і Міхася, сваякоў, лісты народнага паэта да сваіх блізкіх, лісты ад іх, вершы-прысвячэнні.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-03

Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by





Декрет №3 Декрет №7 Внимание! Коронавирус! Cбор пожеланий по вопросам существующей практики и предложений по совершенствованию мер административной ответственности
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Филиал “Единый расчётно-справочный центр г.Минска”
Противодействие коррупции
«Прадпрымальнік года»
«Славянский базар в Витебске»
Общественное обсуждение
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Умный город
Строительство в городе спутнике смолевичи
Гуманитарное сотрудничество
Реестр ветхих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
ВАЖНО ЗНАТЬ! КАК ОБЕСПЕЧИТЬ СВОЕВРЕМЕННУЮ ВЫПЛАТУ ПОСОБИЙ!
Для пострадавших от домашнего насилия
Карта гостя города Минска