Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
Версия для слабовидящих

106 Прэс-рэліз

Паэма Сымон-музыка

20 снежня 2018 года ў 17.30 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчая сустрэча з пастановачнай групай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.  21 лістапада на вялікай сцэне тэатра адбылася прэм’ера спектакля "Сымон-музыка" на аснове першай рэдакцыі паэмы, юбілей якой адзначаецца сёлета.

Паэма народнага паэта Беларусі Якуба Коласа "Сымон-музыка" – несмяротны твор беларускай літаратуры, лірычны эпас, спалучаны з музыкай беларускай мовы і насычаны невычарпальнай духоўнай сілай. Пры ўважлівым разглядзе ў кожным  вобразе адкрываюцца схаваныя сэнсы, у кожным раздзеле – актуальныя тэмы. Твор звяртаецца да кожнага беларуса асабіста і да ўсёй нацыі. Сімвалічна, што прэм’ера адбылася на сцэне "коласаўскага тэатра", новае тэатральнае ўвасабленне класічнага твора з’яўляецца знакавай культурнай падзеяй. Новы спектакль насычаны музычнымі, пластычнымі і танцавальнымі нумарамі і па-новаму раскрывае ролю мастака і мастацтва ў сучасным жыцці. Пастаноўка цалкам адпавядае рэаліям сучаснасці і як ніколі актуалізуе вечныя пытанні прызнання і вартасці творчых памкненняў.

На вечарыне выступяць артысты тэатра імя Якуба Коласа: мастацкі кіраўнік і рэжысёр-пастаноўшчык спектакля "Сымон-музыка" М.Дз.Краснабаеў, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі А.М.Замкоўскі, выканаўцы галоўных роляў – народны артыст Беларусі Т.А.Кокштыс, артысты Дз.М.Каваленка і А.С.Рэўчанка-Лук’янава. Для наведвальнікаў будзе прадэманстраваны ўрывак з юбілейнай пастаноўкі, адбудзецца творчая дыскусія па інсцэнізацыі твораў беларускай класічнай літаратуры.

Шчыра запрашаем!
Святкуйце разам з намі!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.





Декрет №3
75 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Юбилей Первомайского района
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Вторые европейские игры
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Перепись населения
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
Карта гостя города Минска