Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747
  • факс: +375 17 3978545
Версия для слабовидящих

136

Дзясятка – за Коласа!

21 лютага 2019 г. у 11 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі "Дзясятка ‒ за Коласа!", прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы ‒ свята, якое з 2000 г. адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай беларускай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень з’яўляюцца актуальнымі: "Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў".

Удзельнікі музейнай акцыі"Дзясятка ‒ за Коласа!" павінны будуць напісаць дыктоўку па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога твора ўзяты ўрывак для дыктоўкі. Таксама кожны з удзельнікаў атрымае магчымасць паспрабаць свае веды па жыцці і творчасці Якуба Коласа, а таксама беларускай мове, літаратуры ў інтарактыўнай гульні-віктарыне "Куфэрак скарбаў роднай мовы". Удзельнікі, якія напішуць дыктоўку на дзесяць балаў і правільна назавуць твор Якуба Коласа, атрымаюць падзякі і памятныя сувеніры ад музея.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by





Декрет №3
75 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Юбилей Первомайского района
Противодействие коррупции
Общественное обсуждение
Вторые европейские игры
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Перепись населения
Мой горад
Озеленение придомовых территорий
Карта гостя города Минска