Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
ПРЭС-РЭЛІЗ
Кватэрнік ROSY BAND у Доме Коласа
6 снежня 2019 года ў 19.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на кватэрнік ROSY BAND. Сучасны склад гурту сфарміраваўся ў 2008–2009 гг. Што тычыцца назвы, то музыкам хацелася чысціні, яскравасці, ранішняй бадзёрасці – і назва «Росы» гэтаму добра пасавала, аб'яднаўшы стаўбцоўскіх і мінскіх хлопцаў. Гурт грае рок з элементамі фольку, блюзу, хард-року. Ну а самі музыкі жартам называюць свой стыль «гультай-рок». Калектыў адзначыўся на традыцыйным фэсце «Рок Каляды 2008» у Горках (прызы «Лепшы вакал», «Лепшы сола-гітарыст»). Потым было шмат выступаў у стаўбцоўскіх і мінскіх клубах, а таксама на святах. Гурт выступаў на адных пляцоўках з Віктарам Шалкевічам і такімі беларускімі камандамі, як РОКАШ, Re1ikt, PAWA. У верасні 2018 г. Росы выступілі на Вольнай сцэне фестывалю LIDBEER у Лідзе. Галоўнае для музыкаў – гэта гармонія на сцэне і ў жыцці.
Квіток на кватэрнік – 5 руб.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-17-02, 284-05-55
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by