Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі
ПРЭС-РЭЛІЗ
“Вясна расчыняе наўсцяж аканіцы”
Свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню
“Вясна пазірае з высокага неба, у сонцавых косах іскрыцца. З-пад снегу выходзіць знямелая глеба, расплюшчвае вочы крыніца”, – радасна вітаў “раніцу года” Якуб Колас у вершы “М.Д.М.”, прысвечаным любай жонцы.
Разам з першым вясновым цяплом ды лагодным сонейкам прыходзіць да нас свята прыгажосці, пяшчоты і кахання – Міжнародны жаночы дзень. Водарам рознакаляровых кветак, цёплымі ўсмешкамі ды цудоўнымі сюрпрызамі заўсёды напоўнены гэты сакавіцкі дзень. Незвычайны падарунак для мілых дзяўчат і жанчын падрыхтавалі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і выхаванцы творчых аб’яднанняў Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Юных удзельнікаў свята “Вясна расчыняе наўсцяж аканіцы”, якое адбудзецца ў Доме-музеі Якуба Коласа 6 сакавіка а 15 гадзіне, чакаюць шматлікія цікавосткі: адкрыццё выставы дзіцячай творчасці, паказ калекцый моднага адзення (кіраўнік юных талентаў – Святлана Барысаўна Калістратава), майстар-класы. Пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Іванаўны Караблёвай дзеці зробяць незвычайную паштоўку для мамы і пашыюць мілую птушачку з тканіны разам з Лідзіяй Уладзіміраўнай Чугаеўскай.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон для даведак: 8 017 284 17 02
Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by