Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих
У дзіцячай бібліятэцы № 2 для вучняў 4 ”А” класа СШ №73 адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім паэтам, празаікам, перакладчыкам, журналістам Міколай Чарняўскім.
21 лютага будзе адзначацца Міжнародны дзень роднай мовы. Пісьменнік пачаў сустрэчу з размовы пра значэнне роднай мовы для кожнага чалавека. Мікола Чарняўскі вельмі добры суразмоўца, таму сустрэча прайшла ў дзіўнай цёплай абстаноўцы. Ён распавядаў пра сябе: успамінаў сваё пасляваеннае дзяцінства, і як пачаў пісаць вершы.
Пісьменнік паказаў дзецям свой першы надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” верш “Васілёк”(1958), зборнік “Наш родны край”, у якім надрукаваны нарыс “Партызан Міша Рыпінскі” (1959), адзін з першых зборніках паэзіі для дзяцей “Дзе лета канчаецца” (1963), аповесць “Бегунок пачынае думаць” (1965), прачытаў урыўкі з іх.
Потым Мікола Чарняўскі расказваў пра свае сучасныя кнігі для дзяцей: “Матуля Шо, дачушка Шоша”, “Колькі ў сонейка сяброў!”, “Села Мурка на падмурку”, “Ці растуць грыбы ў Грыбна” і пачытаў з іх свае вершы, каламбуры, лічылкі, песні, скорагаворкі. А дзеці з цікавасцю слухалі аўтара, а пасля спаборнічалі ў адгадванні загадак, прапанаваных пісьменнікам.